Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БЕРЕДИТЬ, ятрыць; Разьятрыў старыя раны

БЕРЕЖЛИВОСТЬ, ашчаднасьць. Ашчаднасьць дае багацьце.

БЕРЕЗА ж. дрэва Betula Alba; бяроза, бярза, берка. Бярозавы брус. Берку пасадзіў пры хаце. Берка, такжа, бярозавы сок. Гора мужыкова ніколі не пад'есьць хлеба з беркай (Нікіфороўскі).

БЕРЕЗОВИК, грыб, масьлюк, лапшак.

БЕРЕМЕННОСТЬ, ціжарнасьць. Ціжарная кабета, пяты ўжо месяц ходзіць у цяжку.

БЕРЕЧЬ, шчадзіць. Шчадзі каня ў дарозе. Шчадзі капейку на чорну гадзіну. Ён ашчадна жыве.

БЕРЛОГА ж. ням., мярлог, лагво. Мядзьведжае лагво (мярлог).

БЕРЦО ср. часьць нагі паміж каленам і ступой, зложанная з двох костак ва ўсю даўжыню і мяккіх часьцей, лытка; косьці: большая — пішчэль, меншая — гічэль.

БЕСѢДА ж. ўзаемная размова, таварыская гутарка; бясёда, бясёдаваць, субясёднік; гутарка, гутарыць.

БЕСѢДКА, лёгкі будынак для адпачынку; летамка, альтанка

БЕЧЕВА, шнур, шнурок, лямка, бічак, вярчопка. Цягнуць стругі на лямцы. Цэп прывязан да цэпавіла бічаком. Згортак зьязуюць вярчопкай.

БИБЛІОТЕКА ж. мейсца дзеля перахову кніг; кніжня, кніжніца — зьменшанае ад кніжня; так сама як ад кніга зьменшанае — "кніжыца".

БИБЛІОТЕКАРЬ м. кніграр.

БИБЛІОГРАФІЯ, кнігапісь.

БИВАК м. разпалажэньне войск або зборышча людзей часовае, пад адкрытым небам; табар, стан.

БИНТ м. мэд. ням. повязь, павязка.

БИРЮЗА ж. татар. непразрысты блакітны камень: туркус.

БИРЮК м. татар., воўк, сірамаха.