Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/348

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МОХ м. агул. слав. мох, імховы, імшыць; амшарына, абшар зеросшы мохам.

МОЦІОН м. фр. рух, рух для здароўя: прахаджка, гімнастыка.

МОЧА ж. выдзяленьне вады жывым высшым арганізмам, сікі; моча, мачыцца.

МОЧИТЬ, мачыць, мочаны, мочыва, мачонік.

МОЧАЛА, валокны ліповага лубу; рагожка.

МОЧКА ж. нітка, валакно, пучок; каждая расьцінная рэч складаецца з валокан і пляніц, прыкл: мяса, мускулы; карані абрастаюць пляніцамі і праз іх пьюць волагу; пляніца, плёнчык, плёнчыкі, пляністы; сусок, сускі; музок, музочкі.

МОЧКАТЬ, ссаць.

МОЧЬ ж. цялесная і духовая сіла, змога.

МОШЕННИК м. прахвост, жулік.

МОЩИ мн. астанкі сьвятога; рэліквіі.

МОЩНЫЙ, магутны, магутнасьць.

МРАЗЬ, агіда, гіда, гідкасьць; плюгаўства.

МРАК м. цемната, нястача сьвятла; цемень, цемра, цямрычны, цямрычнік.

МРАЧНЫЙ аб чалавеку, хмарны, хаморны, пануры, цёмкі. Пануры чалавек; панурая пагода. Ой цёмка, цёмка на дварэ, цямчэй таго за дваром (Крачк. 20).

МРАЧНОСТЬ, панурасьць. Панурасьць характapy.

МРАМОР м. цьвёрды і сьціслы камень вапністай пароды; мармур, мармуровы.

МРЕЖА ж. сець.

МСТИТЬСЯ, здаецца, выдаецца, думаецца, крозіцца; мрэе, мрэяць, мрэіцца. Месяц мрэе (песен.) Сяло мрэе за ракою. Лес мрэе ў тумане. Яшчэ на дварэ, ня мрэе. Мрэе дзеўка аб замужжы. Як пачне думаць, як пачне мрэяць.

МУДЬЯ ж. яліты, яльцы.

МУДРЫЙ агул. слав. мудры, мудрэць, мудра,