Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/347

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МОРОЗ м. зяба, сьцюжа пры якой вада мерзьне; мароз, марозьлівы, марозіць, моразна.

МОРОЖЕНОЕ ср. замарожанае малако з цукрам; зморазь.

МОРОСИТЬ, імжыць, крапаць. Дождж імжыць, крапае.

МОРОШКА куст і ягада Rubus chamaemorus; камяніца.

МОРС м. ягадны сок; ягадвік.

МОРТИРА ж. кароткая гармата да кіданьня бомб і гранатаў; мажджэр.

МОРЩИНА ж. складка, згіб тканіны, скуры; зморшчка, зморшчаны, зморшчыць.

МОСКОТИЛЬНЫЙ, фарбярскія і рожныя аптэчныя тавары ўжываныя рамесьнікамі; мускатэльны.

МОСТ м. агульн. слав. мост, масток, масьціць, маставіна.

МОСТКИ ж. палолажыя праз ваду ці гразь дошкі для пераходу; кладкі.

МОСЬКА ж. парода сабак; мопс, мопсік.

МОТАТЬ што, навіваць ніткі, шнуры; матаць, зматываць, змотак; матавіла прылада да зматываньня нітак.

МОТАТЬ што, раскідаць, неразумна траціць маемасьць; марнатравіць; мантэжыць.

МОТАТЬСЯ, баўтацца зьвісаючы; цялёпкацца.

МОТЫЛЬ м. мятлік, мятлічак, мятлюк; зборна — мятульга.

МОТИВ м. фр. пабудчая прычына; пабудка; паніжэньне і павышэньне голасу пры сьпяваньні; нота.

МОТИВИРОВАТЬ што, змацовываць довадамі; абасновываць, абасноўка.

МОХНАТЫЙ, лахматы, калматы, бахматы.

МОХНОНОГІЙ, лахманогі.

МОХРОВЫЙ, бахматы, бахмач; бахматка, кветка у якой слычыкі перарадзіліся у пялюсткі і напаўняюць ўсю місачку.