пагаласцы вер. Людзкая гаворка што хаморлівая восень. Пашла гаворка па сялу (Сержп. 47).
МОЛ прысл. маўляў. Ці-ж бо, маўляў, гэта праўда. Што ты гэта, маўляў, робіш.
МОЛЕТОЧИНА ж. тое што праедзена мольлю; маляедзіна.
МОЛИТЬ каго, аг. сл. маліць, моліць, маленьне, молены, малебны, малебнік-ніца.
МОЛИТВА ж. словы маленьня, чыннасьць маленьня; малітва, молябка.
МОЛНІЯ ж. агністая праява буры, спаміглівае асьвятленьне неба ў часе буры; маланка, маладня, маланіца, маланьня; сьвігавіца; бліскаўка, бліскавіца.
МОЛНЕННЫЙ, МОЛНІЕНОСНЫЙ, маланічны, сьвігавічны, бліскавічны.
МОЛОДОЙ, малады. Малады малодчык чаго зажурыўся.
МОЛОКО, сьвежа доенае не варанае — сырадой; квашанае — кіслае малако, прастакваша; малако робленае з канапель, маку і інш. — сочыва. Малочныя вытвары: сьмятана, масла, твораг, сыр.
МОЛОЧНІЦА ж. жанка якая предае малако — малачарка.
МОЛОТИТЬ што, выбіваць зярно з коласа; малаціць, малочаны, малацьба, малацьбіт.
МОЛОТ, МОЛОТОК м. знадабьбе да біцьця, каваньня; молат, малаток, малаточак; малатовіна, галоўка молата; малатавіла, ручка молата; адмены молатаў: кляпач, клімач, капсьцень.
МОЛОТЬ расьціраць што колечы на муку; малоць, малоцьце, меліва.
МОЛЧАТЬ, маўчаць, маўчаньне, маўчба, маўчанка, маўчага, маўчун, маўклівасьць, маўклівы, маўклівец.
МОЛЧАНІЕ ср. моўкля, маўчаньне, моўчнасьць, моўчадзь.
МОЛ м. фр. насып з зямлі, вал; гаць.