Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/344

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МОГИЛЬЩИК м. той хто капае магілы; грабар.

МОГУЩЕСТВО, магутнасьць, магутны, магут.

МОГУЩЕСТВЕННЫЙ, магутны, патужны, мацарны (ад „моц“).

МОДА ж. фр. часовы звычай у ўзаемных стасунках людзей, вопратцы і інш.; мода, модны, моднік—ніца.

МОДЕЛЬ м. фр. фармчак, формаўка, формлік; подабень, падабок.

МОДИФИЦИРОВАТЬ, перайначываць.

МОЖЖЕВЕЛЬНИК, ялавец, яленец. Ой, калючы ялавец, ягадкі салодкі.

МОЗЖИТЬ, біць або таўчы на мязгу; мязджыць; дрошчыць. Першае выражае разьбіцьцё на мязгу; другое — на дрызгі, трэскі. Раздрошчыў пярун дрэва. Раздрошчыў калена аб камень.

МОЗАИКА ж. умецтва выкладаць арнаманты і абразы з колёровых камяшкоў; мазаіка, мазаічны.

МОЗГ м. матэрыя якая напаўняе чэрап чалавека і вышэйшых жывёлаў; мозг, мазгі. Мозг складаецца з двох палавін — глуздоў і мажджочка які ляжыць ў патыліцы. Ад галаўнога ідзе, па хрыбетніцы, хрыбетны мозг. У косьцях знаходзіцца ужо ня „мозг“, як расійцы называюць, а шпік.

МОЗОЛЬ м. мазоль, мазалі мазоліць; насмурга.

МОЙ заімак; мой, мая, маё. Мой мазоль, мая і плата. Вазьмі сваё, а да майго ня тыч носу. Мая хата скраю, нічога нязнаю. Пажывеш з маё, дык забудзеш сваё.

МОЙКА, чыннасьць мыцьця; мыцьцё.

МОКРЫЙ агульн. слав. мокры, мокнуць, макрэць, мокра, макравата, мокрасьць, макравіна, макроцьце; моклы, макрадол, макразём.

МОЛВИТЬ што, мовіць, мовіцца, моўны.

МОЛВА ж. памоўка, пагалоска; слынь; гаворка. Аб воўку памоўка, а воўк тут. Пагалоска, слынь пашла паміж людзей аб вайне. Не ўсякай