Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/302

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КРОХА ж. драбок, драбінка; крыха, крохатка, крыхаць, крышка; махатка; грудка.

КРОХОТНЫЙ, дробны, маханькі, крыхатны, крыхатка.

КРОШИТЬ што, крышыць, крышыцца.

КРОШИЛО, паставец да крышэньня; крышыльня.

КРОШЕВО, крышыва, крышанка.

КРУГ м. круг, кружок, кружочак, кругом, круглы, круглаваты, круглаты, круглавацік, кругласьць, круглянасьць, кругліць, круглець, клугляк, кругліня, кругавіна, кругавы, кругоўчына. Круг, абвод, акружнасьць, circulus. Кругомъ круг окропивъ около престола (Жыць. Ніф. XIII ст.). Отласъ турски круги серебраны. Круг нябесны. Небесному кругу верхотворче Господи (Ирмол. 1250 г.). С небесных кроуг Гаоўриилъ слетев ( Рум. м. XV ст.). Зодзіяк або зьвярынец нябесны. Круг животный (Срезн.). Круг сонечны, гадавы аварот зямлі наўкол сонца. Царк.: Сонечны круг 28 гадоў, пасьля праходу якіх ізноў паўтараецца парадак тыднёвых літар. Круг месячны, месячны аварот месіка наўкол зямлі. Царк.: Месячны круг, 19 гадоў, пасьля якіх маладзік вяртаецца на папярэднія дні году. Месячныя круга прочитал (Чэцья; Срезн.). Круг царкоўны, парадак службаў на цэлы год. Гаворачы аб людзях, кола, таварыства, кампанія.

Запытаўся каравай вясельнага кола:
А дзе-ж тут дарожка ад печы да стола.
(Крачк. стр. 45.).

Круг, калясо, кола: Кола ганчарнае. Кола ў павозцы.

КРУГОВРАЩЕНІЕ ср. кругаварот, кругаваротны.

КРУГОЗОР м. сьветагляд.

КРУГОВОЙ, наўкольны. Наўкольная парука.