У левы бачок, — пацячэ сачок.
(Р. 8—9 стр. 109).
|}
КРОВНЫЙ, сваяк па крыві, сваяк, крывец, крывіч, родзіч.
КРОВОСНЫЯ СОСУДЫ, кроваходныя жылы.
КРОВООБРАЩЕНІЕ, кроваварот.
КРОВОСМѢШЕНІЕ, казіродзтва.
КРОВОПРОЛИТІЕ, кровапраліцьце.
КРОВОТЕЧА, краваток.
КРОИТЬ што, кроіць, кроіцца, крой, кроеньне, кравец.
КРОЛИК м. зьвярок Cuniculus; трус, трусок, трусік, трусы, трусцы.
КРОМА, КРОМКА ж. сукрой хлеба; ськіба, скібка, луста.
КРОМКА ж. крой, сукрой; пруг, рубок, скравак, матуз.
КРОМѢ чаго, прысл. акром, апрыч. Акром усяго яшчэ і гэта. Акром работы яшчэ і непрыемнасьці. Акром нас з табой ніхто гэтага ня ведае.
КРОМѢШНЫЙ, скрайны, выключны; сукротны. Цемра сукротная зн.: падысподная, пякельная.
КРОМСАТЬ, дзёрстаць, чыркаць, чыкрыжыць.
КРОНА ж. ням. каруна.
КРОПАТЬ што, рабіць памалу і няўмела, пыкаць, карпаць, кешкаць, пэцкаць, партоліць.
КРОПОТЛИВО, пыкліва, карпліва.
КРОПИТЬ што чым, крапіць, акрапляць, кропіць, крапаць, крапіла, крапільніца, кропля, крапля.
КРОПКІЙ, крохкі. Крохкая зялеза.
КРОТКІЙ аб чалавеку, ціхі, скромны, цярплівы; лагодны, лагодзіць, лагодлівасьць, лагода; рахманы, рахманасьць, рахманіць, рахманлівасьць.
КРОТ м. зьвярок Talpa europea; крот.