Баснь-Безбородый
БАСНЬ, БАСНЯ ж., выдуманае здарэнье; вымысл, павучаючае апавяданьне; баятка, байка, баіць, байчыць.
БАСНОСЛОВНЫЙ, баятны, баечны.
БАТРАК м. наемны работнік для сельска-гасп. работ; парабак (ад слова „рабіць“); найміт гаворыцца больш аб падзённым работніку; кумець і бабыль — работнік найчасьцей сямейны, які за сваю працу дастае кавалак зямлі і ардынарыю.
БАУЛ м. італьян. доўгая, круглая, абітая скурай дарожная скрыня; скрыня з круглаватым векам; куфар.
БАХВАЛ, хвалько, хвасько, хвасьціцца.
БАХРОМА ж., махра, мохры, махрысты, мохрыцца.
БАШКА ж. татар. галава.
БАШЛЫК м. татар. шлык, каптур.
БАШМАКИ м. татар. чаравікі, барлëчы, боцікі, камашы.
БАШНЯ ж. Высокая, раўняючы да вышыні будоўлі надбудоўка; вежа.
Ой у полі ў полі вежа стаяла |
БАЮКАТЬ, усыпляць, кукобіць. Укукобіла дзіцятка, заснула ўжо.
БДѣТЬ, човіць, чоўкі, чоўны, чукавы, які ня сьпіць, ня счыняе вачэй; чуйнасьць, чоўккасьць — свомасьць чоўкага.
БЕДРА ;. Верхняя палавіна ўсей нагі, часьць ад лагі (таза) да калена; чэраслы, кулышы, кумпякі,
БЕДРОВАЯ КОСТЬ, кульшавая косьць, кульша, кічага.
БЕЗАЛАБЕРНЫЙ, бязладны, нехлямяжы.
БЕЗБОЖІЕ, ср. бязбожнасьць, бязбожніцкі, бязбожыць, бязбожнік.
БЕЗБОРОДЫЙ, безбародзька, галамоўжа (ад „музы“ вусны), галамузды, галамуз.