Бар-Бассейн
БАРДА ж. гушча, астаткі ад перагонкі гарэлкі; брага.
БАРЖА ж. Вялікая веславая лага; барка. На Дзьвіне завуць лайба, на Дняпрэ — струг.
БАРИКАДА ж. франц. загарода на скорую руку на вуліцах; завал.
БАРИН м. пан (гл. господин).
БАРЫНЯ, паня, панюхна, панячка.
БАРЫШНЯ ж. панна, паненка, слова вельмі дауно ўжыванае як у дакумантах, так паўсямесна на Беларусі ў жывой мове і ў народных песьнях.
Я-ж тых турак агнём выпалю, |
БАРИЧЬ паніч.
Саколе ясны, панічу красны. |
БАРХАТ м. шаўковая тканіна з каротка стрыжанай, густой ворсай; аксаміт, аксамітны, аксамітка аксамітная стужка, аксамісты. падобны да аксаміту (Гл. Плюш).
БАРЩИНА прыгон, паншчына.
На згон, на прыгон, |
Паншчыну адбывалі па шэсьць дзён ў тыдні.
БАРЫШ м. зыск, заработак, карысць. Выпіўка пры мяне і куплі-прадажы; магарыч.
БАРЬЕР франц. застаўня, рагатка.
БАССЕЙН м. вадасток ва ўсіх значэньнях.