Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/296

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

краёвец; пачатак і канец чаго — бераг; руб, скрай, скрайны, наўскрай; акрай, акрайны; акраец абрэзак хлеба; ускрай, ускрайны, украйны; край тканіны — пруг, а калі абшыты, абкіданы ніткай руб, рубец.

КРАЙНЕ прысл. скрайна, лішне, канечна.

КРАЙНОСТЬ ж. скрайнасьць, канечнасьць.

КРАЮХА ж. абрэзак хлеба ці чаго іншага; акраец, акрайчык, акройчык.

КРАЕГРАННЫЙ, наўскрайны, скрайны.

КРАЕСТИШІЕ ср. гранаверш.

КРАМОЛА ж. бунт, рокаш, ракошны, ракошнік; замутня, мутар, муціць; нерадзіца; зрада.

КРАМПОВАТЬ ням. аб сукне; надаваць яму полыск; грымпляваць, грымплёўка, грымпаль.

КРАНІОЛОГІЯ ж. грэцк. навука аб будове чэрапа, галавы; канелёгія.

КРАНЦ м. ням. зьвітыя ў падушку старыя вяроўкі якія зьвешываюць паўскрай вадаплава каб ён не ўдараўся голым бокам; пехтыр, пехтыры.

КРАН м. ням. трубка з папярэчнай затычкай да спусканьня цекляцяў; крант, кранец, кранцік. Крант у самавары заскаруз.

КРАН ПОД’ЕМНЫЙ, асьвер, асьверыць, сьверыць, сьвіран.

КРАПИВА ж. расьціна Urtica; крапіва. Крапіва бывае простая і жыгучка.

КРАПЧАТЫЙ, пярэсты, пярэсьціць. Аб масьці курэй кажуць: канаплястая курыца.

КРАСОТА ж. прыгожасьць, прыгожы-жая, прыгожства, прыгажэць, прыгажун, прыгажуля, прыгажуха, прыгожліва, прыгожлівасьць;

Дайце мне харошага,
Дайце мне прыгожага! (Р. 8-9 124).

гожасьць, гожы-жая; гозкасьць, гозкі. Гэты апошнія словы маюць адценак гладкасьці, прыгожасьці і буйнасьці ўзросту; гладкасьць, гладкі-кая; Гладкая деўка; гладкі хлапец; зн. поўны-ная прыго-