КОТ м. самец кошкі; кот, каток. Кату даюць эпітэты: мурчак, катовіч.
КАУРІЙ масьць, буланы.
КОФЕ ср. кава, кавовы, кавярня, каўнік.
КОЧАН м. качан, качанок; качарыжка, ножка пад качаном. Па расійску правільна „вилок“.
КОЧЕВАТЬ, жыць не асела, не на адным мейсцы; качаваць, качавы.
КОЧЕВРАЖИТЬСЯ, настырацца, настырлівы.
КОЧЕГАР м. англ. качагар, качаргар, дравасмал.
КОЧЕНѢТЬ, калець, акалелы.
КОЧЕРГА ж. прылада да мяшаньня жару; качарга; кацюба; пожах.
А дзе-ж тая гаспадыня што у шубе. |
КОЧЕТ м. певень.
КОЧКА ж. курган, купіна.
КОШЕНИЛЬ ж. фарба; чарвец, кармазын.
КОШЕРНЫЙ жыд. чы'сты.
КОШКА ж. самка ката; кошка, кошачка.
КОШЕЛЁК м. торбачка скураная на грошы; кеса, кеска; гамалейка, магалейка, кабза. „…і паказаў магалейку з чырвонцамі“ (Сержп. стр. 51).
КОШМАР м. сонны прывід, душаньне ў сьне; змора, мара. Мара душыць, ўночы людзей садовячыся на грудзёх.
КОЩУНСТВО, насьмяханьне над сьвятымі рэчамі, заплюгаўленьне сьвятасьці; кашчуйства, кашчуйнік, кашчуйны, касьціць.
КОЭФИЦІЭНТ м. мат. лічба на якую множыцца другая вялічыня; памножнік.
КРАБ м. круглы морскі рак.
КРАЕВОЙ, краёвы.
КРАЖА ж. крадзежа, крадзьба, покрадзь. Сягоньня у нас покрадзь здарылася: укралі барана.
КРАЙ м. ракі, мора — бераг, наўзьбярэжжа; зямля, старана і народ; край, краіна, краёвы,