Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/283

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КОЛЫБЕЛЬ ж. калыска, калыбка, зыбка, люлька. Люлька, агульна — пасьцелька для дзіцяці. Зыбкай называюць калыску павешаную на канцы гібкай жэрдзі, якая „зыбаючыся“ калыша. Калыбкай называюць дзіцячае ложачка пастаўленае на палазох, якое ківаючы у адну і другую старану калышуць. Калыска, назоў дзіцячай люлькі павешанай толькі на вяроўках, бяз зыбкі, у якой калышуць хібаючы у староны.

КОЛЫМАГА ж. рыдван. А разбойнік па дарозе затрымаў рыдван.

КОЛЫХАТЬ што, калыхаць, гойдаць, зыбаць, калыбаць. Калышацца ўсё што прымацаванае зьверху хібаецца са стараны у старану. Гойдаецца зьверху ўніз і знізу ў верх. Зыбаецца кождая рэчь якая мае прымацаваны адзін канец, а другі вольны знаходзіцца пад націскам ціжару якому працівіцца пругкасьць рэчы.

КОЛЬЦО ср. мэталічны кружок на палец; пярсьцёнак, персьцень, пярсьцёнік; персьцень з пячаткай сыгнэт; персьцень з бліскучым камяшком у аправе, кляйнодзік. Кружок з пустатой у сяредзіне да змацаваньня чаго, абручок, банька. Прыкладам касу прымацовуюць да касавіла банькай.

Есьць ў маей Агаткі пярсьцёнкі
Будуць для канікаў падкоўкі,
(Ш. I. ч. 2, 82).

КОЛЬЧАСТЫЙ м. персьцявісты, пярсьцісты.

КОЛѢНО ад кланіць; сустаў на назе, сустаў або згіб наагул; калена, каленны, каленаваты, каленісты: у расьць. гузель, гузлаваты; кляга.

КОЛѢНОПРЕКЛОННО, поклечкі, поклечкам, прыклякаць.

КОЛЕНЧАТЫЙ, вузлаваты, гузлаваты. Гузлаваты гічэль, салома.

КОЛЧЕДАН м. самародак руды, ком мэталічнай руды; дрысак, дрысга.

КОМАНДОВАТЬ чым. нямец. камандаваць, камандзір, камандзірскі, каманда, камандант.