КОЛОНІАЛЬНЫЙ, гаворыцца аб таварах прывожаных з гарачых краёў, прыкл.: кава, какао, інбір, перац і інш.; каланіяльны.
КОЛОРИТ адценак, тон колеру; калярыт.
КОЛОС м. агульн. слав. колас, каласы, калосьсі, каласок, калосны, каласісты, каласаваты, каласьнік; каласавік смал., юнак прыгажун; каласіца, гаворыцца аб расьцінах „злачных“.
КОЛОСС м. грэцк. рэч аграмадных памераў; аграмадзіна, аграмадны; колёс, калясальны.
КОЛОТИТЬ што ці каго, чым або па чым; таўчы, біць, коксаць, кокаць. Убій цьвек у сьцяну. Гэткаму толькі морду патаўчы. Наша слова калаціць азначае трасьці: Накалаці яблыкаў. Трасца яго калоціць. Узяў хлапца за грудзі ды як калатнуў… Калоціцца са страху.
КОЛОТУШКА ж. драўляны малаток; пабавешка, кука, таўкачок.
КОЛОТОВКА ж. судзіна да зьбіваньня масла; бойка.
КОЛОТЬ што, каго; поркаць, пырыць нечым вострым; калоць, коле, колецца, калоцыце, кальнуць, калючы, колкі, колкасьць, калючка, калючнік, калюка; бадаць, басьці, будыль, бадыга, будавель, быдла.
КОЛОТЬ што, разьбіваць на двое; шчапаць, шчапацца, шчапаньне, шчэпка; шчапак, шчапага, сякера клінаватая цяжкая. Дровы шчапаюць, а сьвіньней колюць. Пашчапалася дашка; рукі пашчапаліся, патрэскаліся. Шчапаньне дроў цяжкая работа.
КОЛОША ж. ногаўка штаноў; калоша, ногаўка.
КОЛПАК м. татар. каптур, каптурок.
КОЛЧА, КОЛЧЕНОГІЙ, у каго вывернуты ступні; клыш, клышавы, клышаваты.
КОЛЧАН м. татар. похва для стрэл; туля, сайдак, калчан.
КОЛ м. кол, калок, калочак, кольля; друк, дручок, друкі.