Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/190

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЖЕМАНИТЬСЯ, карэжыцца, карэжлівы; жамоніцца (Смален.).

ЖЕМЧУГ м. самародныя клубікі, якія творацца ў чарупках асобнай адмены смаўжоў, цэненыя нараўне з дарагімі каменьнямі; жанчуг, жанчужына, жанчужны, пэрла, пэрловы, пэрліцца.

Да ўвівала пэрлоў венчык,
Да ўскладала на галоўку,
Нагаловку на буйную (Р. 8—9. 172),

ЖЕНА ж. замужняя жанчына; жана, жонка, жоначка, жанаваць, сужанка; палавіца, паплечніца.

ЖЕНЩИНА ж. наагул асоба жаночай постаці; жанка, жанчына, жаночы, жанкі, жанота, жанотлівы, жаноцкі. Часта ў мове нашай ужываюць замест жанка, польскі барбарызм „кабета“. Слова кабета нават у палякаў яшчэ ў XVI ст. лічылася лайчывым (гл. „Słownik języka polskiego“ Linde.), бо яно паходзіць ад „kobic̀“ — чараваць і азначае — чараўніца, ведзьма.

ЖЕНИТЬСЯ аб мужчыне, браць сабе жонку, вянчацца: жаніцца, жаніць, жаньба, жаніцьба, жаніх, жанаты.

ЖЕНОХОТСТВО, ЖЕНОБѢСІЕ, жанахотлівасьць, жаношальства.

ЖЕНООБРАЗНЫЙ, жанопастатны, бабелісты, бабавісты.

ЖЕНОУГОДЛИВЫЙ, жанопакорлівы, бабатул, бабатулькі.

ЖЕНИРОВАТЬ каго, франц. амбарасаваць, сароміць.

ЖЕРДЬ ж. адносна тонкі і доўгі шост; жэрдзь, жэрдка, жэрдачка, жардзісты, жардавіна, жардавік, плот з жардзздзя; жардзіць, гарадзіць плот; жэрдня будова з жардзей да сушэньня гароху, выкі, канюшыны ці мядзіліны; жардаўня, жардавень аб тонкіх і высокіх людзях; жардняк, лес, прыгодны на жэрдзі. 7. Зак. 923 12