Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/189

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЖЕЛВАК, цьвёрдая, клубавістая пухліна на целе; жаўлак, жаўлаты; валбук, валдыр, вулдыр, вудыр.

ЖЕЛЕ франц. квашаніна, дрыжэль з фруктаў або ягад: дрыжэль.

ЖЕЛЕЗА анат. залоза, залозны; гручола, гручолы.

ЖЕЛКНУТЬ, жоўкнуць, жуцець, жутлы, жоўць, жоўты, жаўцець. Жуцець, жутлы запісана каля Ільлі (Вілейск. пав.).

ЖЕЛНА, чорны дзяцел, жаўна.

ЖЕЛОБ м. доўгая і вузкая ўклясласьць; жолаб, жалубіць, жалабок, жалубісты, жалонка, жалубаўка, вадасточны латок пры страсе да сьцяканьня вады, найчасьцей з бляхі.

ЖЕЛТЫЙ ад колеру, барвы, масьці; барвы сонца або золата, рожных адценкаў; жоўты, жоўценькі, жаўтаваты, жоўтасьць, жаўціня, жаўцізна, жаўтуха, жаўцянка, жаўтушка, жоўтны, жутлы, жуцець, жаўцяк, жаўтух, жаўтыш, жаўціць, жаўцець.

ЖЕЛЧЬ ж. анат. жоўць, жаўцявы; горыч і неспрыяйнасьць: жоўць, жоўцьны, жоўцьнасьць. Не славамі ўжо, а жоўцю ў вочы брызгае, у яе гэтулькі набралася жоўцьнасьці на сэрцы. Ен чалавек жоўцьны, з ім трэба ветла.

ЖЕЛУДОК м. анат. мясісты мяшок у версе брушной падзі ў якім ператраўляецца ежа; ён ляжыць ўсутыч пад груда-брушнай балонай („діафрагма“), становячы прадоўжаньне глытніцы, другім канцом, звужаючыся пераходзіць у кішку; жалудак, жалудкавы, жалудны; пехцяр.

ЖЕЛУДЬ, плод дрэва дуба; жолуд, жалудны, жалуднік.

ЖЕЛѢЗО ср. коў, зялеза, зялезны, зялезца, зялезьнік, зялезісты, зялезіна, зялезіца, зелязняк, зелязянка. У нашай новай літэратуры на перакор народнаму зялеза, пачалі пісаць, нет ведама чаму „жалеза“, што зьяўляецца барбарызмам.