Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/187

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЖАЛО ср. жагло, жыгала, джагло. Пчала як ужыгне, то і жагло сваё пакіне. Язык, як вужачае джагло, так і джыгае ў сэрца.

ЖАЛКІЙ, годны жалю, літасьці; жаласны. Жаласны выгляд. Гэта жаласная песьня. Ён жаласна апавядае.

ЖАЛЬ ж, агульн. слав. жаль, жалець, жаласны, жальнік, магіла, магільнік (Богіна, Дзіс. пав.). Маецца каля Богіна, недалёка ад возера перадгістарычны магільнік, які называюць жальнік, а ўсё урочышча Жальбор. Праўдападобна жалейка, ад „жаль“.

ЖАЛОСТНЫЙ жаласьлівы.

ЖАЛОВАТЬ, каго, любіць, мець у пашане і дарыць каму што; абдарываць, абдаровываць; надаваць, наданьне.

ЖАЛОБА ж. абжаленьне, жаліцца. Жаліўся мне ўнук, што ты яго уквяліў. Абжаліў у суд. Напішы абжаленьне ў суд.

ЖАЛОВАНІЕ ср. плата за працу; пэнсія, дажа. Сколькі дажы бярэш у месяц? (Празарокі, Вілейск. п.).

ЖАЛЮЗИ мн. нескл. франц. акянніцы з дашчэчак, праз якія укосам праходзіць сьвятло; рашатні, рашацень.

ЖАНДАРМ м. франц. вайсковая паліція; жандар, жандарскі.

ЖАРГОН м. франц. псаваная няўмеласьцю або чужымі словамі мова, горгат; мясцовая, правінціяльная адмена мовы; гамонка, дыялект.

ЖАР м. высокая ступень, цяпла ад сонца, ці ад агня; пал, пякота, сьпека, гарачыня, упал. Летам у нас пачынаюцца упалы. Ня так дакучае само жніво, як тая сьпека, сьпякота. Гарачыня ад печы так і шугае.

ЖАР-ПТИЦА, баечная птушка на якой пёры як жар гараць; жар-птаха. Жар-птаха, зьяўляецца сымвалам сонца; выабражае яе народная міфалогія як птушку з дзявочай галавой.