ДУРНОЙ, ня добры; благі, бдыдкі, нягодны.
ДУТЬ, дуць, дзьму, дую, дзьмухаць; веяць.
ДУТИК м. шклянная або мэталічная пацерка; бульчок, бульчатка. Бульчастыя пацеркі. Бульчатку разціснуў пальцамі.
ДУТЬСЯ, выказываць сваё нездаволеньне гмырыцца, супіцца, насупіцца, дзьмецца. Госьцю ня дзьміся, еш, што у місе. дуляцца, надулены, дуляецца. (Эйшышкі).
ДУНОВЕНІЕ ср. тхненьне, подых, подзьмух. ДУХ м. агульн. слав. дух, духі, духовы, духовасьць.
ДУХОВНАЯ, пісаны дакумант аб распарадку маетнасьці на прыпадак сьмерці; запавечная, запавечная грамата, запавечываць, запавечыў—чыла, адказаў—зала; тэстамант, тэстатар, тэстаманталны. Апошні тэрмін звыклы для актовай мовы, але гэта лацінізм, які прышоў да нас праз польскія ўплывы, народ яго не ўжывае, народная мова знае два тэрміны: адказаў і запавечыў; першае ужываецца на ўсім абшары Беларусі, другое вядома з запісі з пад Сенны (Магілеўшчына).
ДУША ж. выводнае ад — дух; бязсьмяротная духовая істота абдараная розумам і воляй; чалавечае цела пасьля сваей сьмерці; душа, душка, душы.
ДУШЕВНЫЙ, духовы. Духова хворы чалавек.
ДУШЕВНО ср. духова, сардэчна. Сардэчна прыняў. Сардэчныя адносіны.
ДУШИСТЫЙ, пахучы, павохны, пахмяны.
ДУШЕГРѢИКА ж. кароткая жаночая вопратка, рожнага крою; катанка.
ДУШЕСПАСИТЕЛЬНЫЙ, душазбаўчы.
ДУШЕПИТАТЕЛЬНЫЙ, душасытны.
ДУШЕПОЛЕЗНЫЙ, душапажытны.
ДУШЕПРИКАЗЧИК — ЦА, той хто выпаўняе апошнюю волю нябошчыка, (па яго просьбе: душапавернік.
ДУШЕРАСТЛИТЕЛЬНЫЙ, душаруйлівы.