Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/170

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДОМОВОЙ м. міт. дух які апякуецца домам і сямьёй; Дамавік, Дамавы, эпітэты: Дзедка, Гаснадар, Сам. Жыве у кождым доме; мейсца яго аселасьці печ, запечак. Калі Дамавы здаволены — усё ручыць гаспадару, калі загневаны чаго — сыплюцца розныя няшчасьці і напасьці. Уквеленага Дамавіка можна ўласкавіць зарэзаўшы пад гальнём чорнага пеўня і вымеўшы тым гальнём хату. Дамавік што год гуляе сваё вясельле, 30 сакавіка ад золаку да поўначы, тады ён можа з шалу вясёласьці нарабіць шкоды і дзеля гэтага, найлепш ставіць у гэты дзень „стол дамавіку" (рабіць прыём); дзеля чаго варыцца куцьця з сытой, для ўсей сямьі гаспадара. Пераходзячы са старога ў новы дом пераводзяць і Дамавіка-Дзедку, гэткім чынам: калі ужо усё вынесена з дому, то ў старым доме астаецца толькі гаспадыня і певень. Гаспадыня выпаліўшы апошні раз у печы зграбае жар у гліняны гаршчок і сказаўшы: „Ласкава просім Дзедку да нас, на новую сялібу“, пакрывае абрусом з кавалкам хлеба гаршчок з жарам, і, ўзяўшы жар і пеўня, ідзе ў новую хату. Пеўня пушчае пад печ, а жар сыпле ў новую печ і распаляе яе; а у чэсць Дзедкі Дамавіка „ставяць стол“, са страў вараных у новай печы. Выабражае народ Дамавіка ў постаці сівога барадатага дзеда бяз шапкі ў доўгай белай кашулі, падпаясанай паясом, з босымі нагамі і бліскучымі вачыма.

ДОМОВЛАДѢЛЕЦ, домаўласьнік-ца, домаўласьніцкі.

ДОМОПРАВИТЕЛЬ, домараднік, домавер.

ДОМОСТРОИТЕЛЬСТВО, будаўніцтва.

ДОМОХОЗЯИН, гаспадар.

ДОМАЧАДЕЦ, чаляднік, чэлядзь.

ДОМЫШЛЯТСЯ чаго, дадумывацца, дадумляцца.

ДОНАЧАЛЬНЫЙ, дапачатны, спаконвечны.

ДОНЕСЕНІЕ ср. павядомленьне.

ДОНОСЧЫК-ЦА, той хто дае ведама аб чужых праступках; даказчык-ца. Даказчыку пер-