Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/169

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДОЛОЙ, далоў, далоўкі, далоўны.

ДОЛЯ, часьць лёс; доля, дзель. Свая доля і свая воля. Воля-няволя, такая наша доля. Добра таму жыць, чыя доля ня сьпіць. Наша дзель нам перададзена. Сваю дзель узяў ад брата. Дзель сваю ўлажыў у тавары.

ДОЛЯ ж. ботан. палавіна насеннага ядра; глуздзік. Зярно бобу разглуздзілася, распалася на два глуздкі.

ДОМ м. належыць да інда-эўропэйскага засабу слоў: санскр. dama, грэцк. і лац. domos; з гістарычнай літаратуры відаць, што у нас істнавалі назовы: хорам, харомы (з чаго паходзіць храм), для абазначаньня вялікай, пышнай будовы; дом, хата для абазначаньня жыльля аднэй сямьі; двор, дворышча, так называлі у нас вялікія хаты для комунальных сямей; грыня, грыдня, упамінае Гвагнін у Вітабшчыне ў XVI ст., сустрачаецца гэтае найменьне і ў народных песьнях:

Кругом двара ўсё зялезны тын,
Сярод двара стаіць грыня.
(Ром. 8—9 стр. 174).

Першапачатковыя хаты славянскіх народаў будаваліся з бярвеньня зьбітага гваздамі на вуглох. С чатырох у квадрат сьцен атрымлівалася „ізбоина“ так сама, як ад слова „клеціць“, што знача — будаваць, атрымалася слова клець, якое у нар. песьнях ужываецца часамі ў знач. асобнай каморы, ў сярэдзіне каморы бывалі халодныя і цёплыя; цёплыя называлі коўнатамі (ад „комін“, cominata) і істопкамі (ад „тапіць,“ што знача апаляць). Халодныя каморы вядомы пад назовамі: адрына (ад „одр“ пасьцель), якія служылі да спаньня, сені, якія будавалі на стаўбох, бяз сьцен; клеці, гэта паасобныя каморы ў доме. 3 прылягаючых да дому будоўляў вядомы з летапісяў: мядушы, дзе пераховывалі мяды; братяніцы (ад „брашно“ — жыўнасьць), дзе пераховывалі емінныя прыпасы, акром гэтага мыйні і лазьні.