Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

эфірныя і невагомыя — газ, жокаць. Апошняе народнае слова па значэньню в. блізка да паняцьця выражанага словам газ. Кажуць: Нарабіла жокаці пеглям у хаце. Не чадам, а жокацьцю пахне. Жокаць выходзіць з магілы і ў ціхі вечар прыбірае чалавечу постаць. Жокацьцю у паветры нясе, відаць недзе лясы гараць. Уся вада выпетрыла аж жокацьцю панясло з гаршчка (Вёска Буды, Дзіс пав.).

ГАЙКА ж. мэталічны кружок, абадок з сускрознай дзіркай нарэзанай у сярэдзіне шрубам; мутэрка.

ГАЛАНТЕРІЙНЫЙ тавар, фр. тавар які служыць да строяў убораў, франтаўства; скрасны, галянтэрыйны. Вэнгры разносяць скрасныя тавары: пярсьцёнкі, бранзалеты, стужкі, гузікі, мыла пахучае (Лідзкі пав. і Вяліжскі). Перад вясельлям паеду, накуплю усялякага скрасіва (Боркавічы, Дрыс. п.). Крама са скраснымі таварамі (Дзісна).

ГАЛДѢТЬ, голасна, крыкліва, многімі галасамі разам гаварыць; галакаць.

ГАЛИМАТЬЯ ж. фр. чаўпяжня, нісянеціца.

ГАЛКА ж. nmax. Corvus monadula; каўка.

ГАЛО ср. прылада да гбаньня дуг, абадоў; гбала.

ГАЛОПОМ м. фр. конскі бег скокам; наўскач, навыскач.

ГАЛОША ж. верхні абутак ад балота ці сьцюжы, роблены з гуміластыкі; калёш, калёшы.

ГАЛСТУК м. ням. павязка каля шыі, хустка на шыю, стужка на крахмалены каўнерык: гальштук, гальтух, стужак, шалік, шальчык.

ГАЛУН м. фр. залатая, сярэбраная тасемка; шаўрон, шаўроны.

ГАЛЬКА ж. дробны акруглены вадой каменчык; буглёўнік, буглёк.

ГАЛЮЦИНАЦІЯ ж. лац. абман чову: амарока.

ГАМ, крык многіх галасоў; галакня, гоман.