Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЯЛЫЙ аб чалавеку, нехлямяжы, непаваротлівы; ленты-ая. Да работы ленты. Лентасьць нейкая ў яго з роду. Лента бярэцца да ежы, да работы, да справы.

ВЯЩІЙ, большы, значнейшы — вельшы.

ВѴССОН м. арх. дарагая тканіна, мабыць самы тонкі батыст.

Г.

ГАГА, паўночная качка Anas (Somateria) mollisima, з якой дабываецца самы цэнны пух; гагач, гагачы пух.

ГАВАНЬ ж. ням, прыглубае прыморскае месца закрытае ад ветраў са ўходам для караблёў: завань.

ГАДАТЬ, дазнавацца невядомага варажбой; варажба, варажыць, варажбіт; угадываць, дазнаваць, штоколечы невядомае наабум: ганаць, гануць, выганаць. Цыганачка варожка учыні мне волю: ці не стане дзяўчыненька да шлюбу, са мною (Крачк. 9).

ГАДАТЕЛЬНО, здагадна, наўздагадна.

ГАДИТЬ што, брудзіць, пэцкаць, паскудзіць; гідзіць, гідкі, гідасьць.

ГАДИТЬСЯ, гідзіцца, гіда, гідкі, гідлівы.

ГАДЮКА полаз, Vipera, гадзіна, вужака, вужаўка.

ГАЕР м. блазан у народных відовішчах, які сьмяшыць людзей зьбітымі жартамі, крыўляньнемся; кулдыяш, Антон кароткі. Даўней, бывала, са скамарохамі хадзілі разам і кулдышы, якія пераадзетыя, размаляваныя, з наклеенымі насамі, сьмяшылі людзей (з нар. апав. Дзіс. пав.).

ГАЗЕТА ж. італьян. пэрыёдычнае выданьне, зазвычай ў аркушах; часопісь.

ГАЗОН м. франц. кветнік.

ГАЗ м. рэдкае цела; целы наагул бываюць: цьвёрдыя, плыўкія і лятучыя або газавыя; могуць быць яшчэ