ужываюць машыну — вахлярню (польск. — варфа, арфа).
ВѢЖДЫ ж, ср. павекі, вечайкі.
ВѢЖЛИВЫЙ, які пілнуецца сьвецкай, жыцьцёвай прыстойнасьці; ветлы, абычайлівы.
ВѢНЕЦ м. вянец, каруна.
ВѢНЧІК зьменьш. кружок, галоўка у машынах, прыладах: пятка, галоўка; верхняя часьць кветкі: карунка.
ВѢНЧАТЬ каго, ускладаць на каго шанабліва вянец — карунаваць. Сцьвярджаць жанідзьбу царкоўным абрадам — вянчаць, шлюбаваць. Гэтае апошняе слова ўжываецца каталікамі.
ВѢНОК м. сплецены з кветаў круг на галаву: вен, вянец, вянок, венчык.
ВѢРА ж. пэўнасьць, пераконаньне, цьвёрдая сьвядомасьць, знацьцё аб чым; навука прынятая народам, вызнаньне праўд аткрытых Богам; вера, закон, веравызнаньне, рэлігія.
ВѢРНО, праўдна. Ад вернага чалавека праўдныя весьці. Праўдны вынік задачы. Расійцы ужываюць слова „верно“ яшчэ ў значэньні — хіба, мабыць, знаць.
ВѢРИТЕЛЬНЫЙ аб лісьце, дакуманце; ліст які пасведчае аб даручэньні каму якой справы; верагодчы ліст, грамата.
ВѢРОИСПОВѢДАНІЕ ср. веравызнаньне.
ВѢРОЛОМСТВО, спранявера, спранявернік-ца.
ВѢРООТСТУПНИК, адшчапенец.
ВѢРОТЕРПИМОСТЬ, толерантнасьць.
ВѢРОЯТІЕ ср. прыняцьце чаго за праўду; праўдападобнасьць, праўдападобна.
ВѢСИТЬ што, важыць, вагомы.
ВѢСОК, ВѢСИЛО, мэталічная адзінка вагі да важаньня: важка, гірка. Прастакут з гіркаю на нітцы — вагар.
ВѢСЫ м. мн. вагі.