Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЫШИБ, вывіх.

ВЫШИВКА ж. вышыўка, гафт.

ВЫШКВАРКИ ж. мн. скваркі, выскваркі. Калі сала топяць — астаюцца скваркі; калі цыну ператапляюць — астаюцца выжаркі.

ВЫШКА ж. гаўбец.

ВЫШПАРИВАТЬ клапоў, парыць, прудзіць.

ВЫШУЧИВАТЬ каго, выкпіваць, высьмяваць, шкіліць.

ВЫЩЕЛАЧИВАТЬ што, выжлукчаць, жлукціць, вылуговываць.

ВЫЩИПЫВАТЬ пёры, валасы; выскубаць, аскубаць, вырываць.

ВЫЮЛИТЬ што, выжэўжыць.

ВЫЯ ж. шыя, а больш хрыбетныя і бочныя часьці яе; карк, каркавіна, закаршэль.

ВЫЯСНЯТЬ што, высьвятляць, выясьняць.

ВЬЮК м. конскае несіва і др. цяглай скацежы, кладзеная на дзьве роўныя палавіны; трок.

ВЬЮЧНЫЙ, трочны, трочыць.

ВЬЮН рыба, Petromyson fluviatilis; піскун.

ВЬЮШКА ж. прылада да наматываньня нітак; матавіла.

ВѢДЬ злуч. дык, аджа, адлі. Аджа ты ведаеш. Адлі-ж гэта ён, а ня ты павінен плаціць. Дык я табе казаў наперад.

ВѢДЕНІЕ ср. веданьне. Каб-жа ды тое веданьне, дзе павалішся.

ВѢДОМСТВО ср. дырэкція.

ВѢДОМОСТЬ аб рубрыках і лічбах, агаловак, найменны сьпіс чаго колечы; рэестр.

ВѢДСТВО ср. чараўніцтва; вядзьмацтва, ведзьма, вядзьмак.

ВѢЕР м. паўкруг з пёраў, тонкіх касьцяных, рагавых ці іншых пластак да развяваньня паветра: вахлец, вахлік, вахлар. Да правяваньня збожжа