ВХОДИТЬ куды у што: ўхадзіць, ўхо'дзіцца ўходжаньне, ўход, ўходны, уходы.
ВХОДЯЩАЯ БУМАГА, паступаючая, супроцьзначн. — выбываючая.
ВХОД м. ўход, ўступ. Ен мае ўступ да пана.
ВЦАРАПЫВАТЬ што у што, ўдзіраць, ўдзірацца, ўдзіраньне, удзёр.
ВЦѢПЛЯТЬ што у што, учапляць, ўчапляцца, ўчэплены, ўчэпы, ўчэпкі.
ВЧЕРА прысл. учора, учорась, учарашні, учоркі.
ВЧЕРЕД прысл. учарод, ўчародны; ўрадоўку. Прышлося стануць ўрадоўку і чакаць.
ВЧЕРНѢ прысл. ўнарысе. Ен здаў свой праект ўнарысе, не апрацаваны падробна.
ВЧЕРЧИВАТЬ што у што, ўкрэсьляць. Ўкресьліць шасьцікантнік у круг.
ВЧЕТВЕРО прысл. ўчэцьвера, пачворна.
ВЧИНЯТЬ, ВЧАТЬ што, зачынаць, пачынаць, пачынацца, пачын; усчынаць.
ВЧИНЯТЬ што у што, ўмяшчаць, ўключаць; ўдзяваць. Ўсяго гэтага ў каўбасу ня ўдзенеш.
ВЧИСЛЯТЬ што, каго куды, у што; ўлічаць, ўлічацца, ўлічаны.
ВШЕСТВІЕ ср. уступленьне, узшэсьце.
В’ИСПОДИ прысл. спадысподу. Спадысподу ляжыць гаманец у скрыні.
В’ѢДАТЬСЯ у што, ўядацца, ўедлівы, ўедлівасьць.
В’ѢЗЖАТЬ у што або куды, ўязджаць, ўездны, ўезджы, ўездчае. Уездчая мыта.
В’ЯВѢ, В’ЯВЬ прысл. яўна, наяве. Я гэта бачыў наяве, а ня ўсьне.
ВЫБРАСЫВАТЬ што куды; выкідаць, выкідацца, выкіданьне, выкідка, выкідак, выкідыш, выкідзьдзя, выкідзень.