ВТОРГАТЬСЯ куды у што, ўрывацца, ўрываньне; утыркацца, ўтыркаць, ўторкнуты, ўтырнацца, ўторнуты.
ВТОРЖЕНІЕ ворага, напад, навала.
ВТОРОИ, лічэбн. другі, ўторны; друіць (ральлю), друвічны, (паўторны). Друяк, авёс другога пасеву, другой ачысткі; мёд другога спуску. Ральлю друяць і траяць. Карова друвічка, з другім цялём.
Сорак коп маладых курэй яец. |
ВТОРНИК м. аўторак, аўторкавы, аўторкаваць.
ВТОРОБРАЧІЕ ср. другажэнства, другажон.
ВТОРОПЯХ прысл. ўпосьпеху, спосьпеху, наўсьпеш, спохапу. Наўсьпеш закусілі перад выездам. Спохапу забыўся ўзяць свае куплі.
ВТОРОСТЕПЕННЫЙ, другарадны.
ВТРАВЛИВАТЬ каго у што, аб лоўчых жывёлах і птахах: сковіць. Насковілі яго. Усковілі хлапца у бойку.
ВТРАВЛИВАТЬ аб рысунках: выпаляць. Гэты кветкі выпалены.
ВТРОЕ прысл. ўтроя, тройчы, трыкротна.
ВТУЛКА ж. затычка, затыкаць.
ВТУНѢ прысл. дарэмна, марна.
ВТѢСНЯТЬ што у што, ўціскаць, ўціскацца, ўціснуты, ўцісьненьне, ўціск.
ВТЯГИВАТЬ што куды, ўцягаць, ўцягацца, ўцяганьне, ўцяжына.
ВУАЛЬ ж. фр. пакрыцьцё на аблічча з ценкай тканіны: вэлён, шырынка.
ВУЛКАН м. вулькан, вульканічны.
ВУЛЬГАРНЫЙ м. лац. грубы, грубіянскі, прастацкі, брыдкі.
ВУЛЬГАТА ж. лац. лацінскі пераклад Бібліі зацьверджаны Трыдэнцкім саборам: вульгата.