Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВРАКИ, ілжа, ілжысты, ілжывы, ілгун, ілгаць, мана.

ВРАСПЛОХ, ўроспудзь, ўроспалаш, зьнечаку, зьнянацна. Вораг зьнянацна напаў. Зьнечаку злодзей папаўся ў рукі.

ВРАСТЯЖКУ, ўросьцяж.

ВРАТА ср. агульн. слав. вароты, варотны, варотнік; брама, вярэі. Вароты на вуліцы, ў плоце, а брама бывае ў гарадзкой сьцяне, пры доме. Вярэямі называюць вароты зложаныя з двох палавіц, якія адкрываюцца — кождая ў сваю старану.

ВРАТЬ што, маніць, ілгаць, хлусіць. Ілгаць што лыкі лутаць — лыка за лыкам лупіцца. Хлусіць і не папярхнецца. Ня ўсё праўда, што бабы хлусяць. Ен маніць майстар. Мане кароткі век. Мана не знае дабра.

ВРАЧ м. вучоны лекар: лекар лекарскі лякарыць, лячомнік, лечнік, лякарня.

ВРАЩАТЬ каго што; авяртаць, авяртацца, авяртаецца. Зямля авяртаецца наўкруг сонца. Калясо можа авяртацца каля сваей восі.

ВРАЩЕНІЕ ср. аварот.

ВРАЩИВАТЬ, ВРОЩАТЬ што куды: прырасчаць, прыросчаны, прыростак. Дзеля уфармаваньня утрачанага носу прырасчаюць часьць скуры з. другога мейсца людзкога цела.

ВРЕДИТЬ што, або каму чым; шкодзіць, шкодзіцца, шкоджаньне, шкодны, шкоднасьць, шкадаваць, шкоднік-ца. Вычварныя стравы шкодзяць здароўю. Пашкодзіла на здароўя. Статак шкоды нарабіў у полі. Шкодна што я сказаў яму гэта.

Пуці, пуці курачка да дому;
Не рабі ты шкодачкі нікому.
(Р. Т. 8-9 стр. 160 — Мог. губ).

ВРЕДОНОСНЫЙ, шкодны, згубны.