ВПУСКАТЬ куды каго, у што; ўпушчаць, ўпушчацца, упушчаньне, ўпуск, упускны.
ВПУСТѢ прысл. пустапарожня, дармо, дарэмна.
ВПУТЫВАТЬ што у што; ўблутваць, ўблутаць, ўблутлівы, ўматываць, ўкескаць. І чаго ты ўкескаўся у гэту справу?
ВПУЧИВАТЬ што, ўпінаць. У разбітае акно упнуў падушку.
ВПЯЛИВАТЬ што у што; ўпінаць, ўпінацца, ўпяты.
ВПЯТЕРО ліч. ўпяцера, ўпяцех.
ВПЯЧИВАТЬ што у што; ўпіхаць задам: ўпіхаць.
ВРАВНѢ прысл. пароўна, ўровень. Вада пароўна берагоў стаіць. У траве лесавік, ўровень травы, Абодвы роўна вінны.
ВРАВНИВАТЬ што у што; раўняць, раўнаваць.
ВРАВНЕНІЕ ср. араўнежа.
ВРАГ м. праціўнік, непрыяцель: вораг, воражы, варагаваць. Калі хочаш ворага мець — пазыч грошы. Язык мой, вораг мой; перш розуму гавора. Яны між собку варагуюць.
ВРАЖДА ж. варажнеча, размірье. Ня будучы ў размірьі вайну ўчынілі.
ВРАЗБРОС прысл. ўроскідзь. Усе рэчы свае ўроскідзь кінуў. Сей ўроскідзь насеньня.
ВРАЗНОБѢЖКУ прысл. ўрознарадзь, ўмітускі.
ВРАЗУМЛЯТЬ каго чым; пераконываць, навучаць, усчуняць, напамінаць, ацямечываць.
ВРАЗУМЛЯТЬСЯ, ацяміцца, ацямечывацца, асчунацца.
ВРАЗУМИТЕЛЬНОСТЬ, уцямлівасьць, уметлівасьць, упамлівасьць. Упамлівы хлапец.
ВРАЛЬ м. лгун, манюка, манюшка, махляр. Ня вер яму, ён табе махлюе. Манюшка гэты ніколі праўды ня кажа — ўсё маніць.