Старонка:U glybi Palessia 1927.pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Замест таго каб, пакаяцца, Адам пачаў апраўдвацца:

— Жонка, якую ты мне ўсватаў, дала мне, і я еў.

Паклікаў бог Еву.

— Нашто ты давала Адаму забароненыя плады?

— Мяне спакусіў д'ябал, угаварыў мяне.

Паглядзеў на іх бог, патрос галавою.

— Будзь-жа ты пракляты, д'ябал. Поўзай на сваім чрэве, а некалі Евін патомак раздушыць табе галаву. Ты, Ева, будзеш у болях радзіць дзяцей, а муж твой будзе гаспадар над табою. А ты, Адам, не забывай, што зроблены Ты з зямлі і ў землю зноў пойдзеш. Праклята зямля з-за цябе. Будзеш ты працаваць многа, а карысьці мець мала, бо ты не паслухаў бога.

І павыганяў іх бог вон з раю.

Дык вось бачыце, шэльмы вы, які грэх ня слухаць бога! Рабіце тое, што вам кажуць старэйшыя. І па садох лазіць ня трэба.


Мысьлі, закінутыя ў душу Лабановіча нелегальнаю брошуркаю, невядома кім падкінутаю, не давалі яму спакою. Старыя позыцыі сьветаразуменьня аказваліся хісткімі, пабудаванымі на пяску. Яны ня вытрымлівалі напору крытычнай мысьлі і paссыпаліся, паказваючы сваю нястатнасьць і нікчэмства. daіgneacana под Здавалася, само ўжо паветра было насычана новымі павевамі сьвежай мысьлі, хоць ахоўнікі ўсталяванага вякамі політычнага ладу цьвёрда стаялі на сваёй варце і забівалі самыя маленькія шчылінкі, праз якія маглі-б прабіцца новыя ідэі. Але там, дзесь у патаемных глыбях, нешта бурліла, кіпела, узьнімалася, рвалася наверх. Газэты паведамлялі аб забастоўках, успыхваўшых там-сям па вялікіх гарадох. Глуха далятала з розных месц грознае водгульле людзкога абурэньня. З заціснутых нізін выбіваліся крыніцы новага жыцьця. Bі SMYR Цяпер усе гэтыя падзеі пераломліваліся ў сьвядомасьці Лабановіча пад іншым пунктам разуменьня. Ён адчуваў радасьць пазнаньня новай праўды, ТОЙ праўды, ў няяснай постаці вякамі жыве ў мужыцкім сэрцы, бунтуючы што $131