Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Потэр збялеў і ўвесь затросся:

— Я думаў, у мяне хмель вышаў. Увечары-ж я не піў. Але ў мяне да гэтага часу шуміць у галаве — горш нават, як ішлі мы сюды… Усё неяк пераблыталася, нічога не магу прыпомніць. Скажы мне, Джо, сумленна скажы, браце, няўжо-ж гэта я яго прыстукнуў? Я-ж яго не хацеў забіваць, у мяне і ў думках не было, клянуся душой і чэсцю. Джо! скажы мне, як гэта вышла? Ой, які жах! Ён быў такі малады і здольны…

— Як вышла? Ну, вядома, вы пачалі біцца; ён стукнуў цябе дошкай па галаве; ты зваліўся; а потым устаў, хістаючыся і спатыкаючыся, выхапіў нож ды і ўсадзіў яму ў грудзі акурат у той момант, як ён зноў садануў цябе. Ну, пасля таго ўжо ты як паваліўся, так і ляжаў да гэтага часу, як калода.

— Ох, я сам не ведаў, што раблю! Праваліцца мне на гэтым месцы, калі маню! Гэта ўсё ад гарэлкі, — п’яны я быў —