Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

стралу, драўляны меч, бляшаную трубу, мігам узброіўся і, босы, ў адной кашулі, паімчаўся насустрач ворагу.

Пад вялікім вязам ён спыніўся, пратрубіў сігнал у адказ, скамандаваў свайму неіснуючаму атраду: «Стой, рэбяты, хавайся, пакуль не затрублю!» — і пачаў чакаць, ваяўніча азіраючыся па баках. З’явіўся Джо Гарпер у такім-жа лёгкім адзенні і таксама ўзброены. Том гукнуў яго:

— Стой! Хто адважваецца хадзіць па Шэрвудскім лесе без майго дазволу?

— Г'ю Гісборн не мае патрэбы прасіць у каго-б там ні было дазволу! Хто ты, які…

— «Адважваецца так гаварыць са мной» — паспешна падказаў Том, бо яны гаварылі на памяць, «па кнізе».

— Хто ты, які адважваецца так гаварыць са мной?

— Хто я? Я — Робін Гуд[1], як зараз-жа пераканаецца ў гэтым твой паганы труп.

— Значыцца, гэта ты, славуты разбойнік? Я рады паспрачацца з табой аб тым, хто гаспадар у гэтым слаўным лесе. Выходзь!

Яны ўзяліся за свае драўляныя мячы, кінуўшы астатнюю зброю на зямлю, сталі ў баявую позу, нага да нагі, і вось пачаўся паядынак. Нарэшце Том сказаў:

— Ну, біцца, дык біцца! Паддай палу!

  1. Робін Гуд быў славуты англійскі разбойнік, які рабаваў багатых і раздаваў іх дабро бедным