Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/201

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

трэбабыло прывесці сюды Гека. Без Гека нічога і не вышла-б з яго сакрэта.

— Ды ў чым-жа сакрэт, Сід?

— А ў тым, што гэта Гек прасачыў разбойнікаў да дома ўдавы. Містэр Джонс думае, што ён зробіць усім вялікі сюрпрыз, а на справе нічога і не выйдзе.

Сід хіхікнуў, відаць, вельмі задаволёны, што ў старога сюрпрыз не выйдзе.

— Сід, гэта ты ўсім расказаў?

— Ці не ўсёроўна, хто сказаў?Ведаюць — і ўсё.

— Сід, ва ўсім горадзе ёсць толькі адзін чалавек, які можа зрабіць такую подласць, — і гэта ты! Каб на месцы Гека быў ты, ты ўцёк-бы з гары і нікому не сказаў-бы пра разбойнікаў. Ты толькі і здольны на подласці і цярпець не мажаш, калі перад табой каго-небудзь хваляць за добры ўчынак. Вось табе! А падзякі не трэба, як казала місіс Дуглас. — І Том выцягаў брата за вушы і выпхаў яго за дзверы. — Цяпер ідзі сабе! А калі паскардзішся цётцы, глядзі, заўтра яшчэ не тое будзе.

Праз некалькі мінут госці ўдавы ўжо сядзелі за сталом і вячэралі: дарослыя за галоўным сталом, а дзеці — побач, за маленькімі бакавымі столікамі, паводле звычаю таго часу і той мясцовасці. За апошняй стравай містэр Джонс сказаў маленькую прамову. Ён падзякваў удаву за гонар, зроблены яму і яго сынам, але ў той-жа час растлумачыў, што ўся заслуга належыць не ім, а трэцяй асобе, скромнасць якой і г. д. і г. д.

Містэр Джонс вельмі ўдала падрыхтаваў слухачоў да раскрыцця сакрэту ўдзелу Гека ва ўсёй гэтай справе, але цікавасць да яго расказу была значна зменшана папярэднім выкрыццём, і здзіўленне выявілася не так шумна, як гэта магло быць пры іншых умовах. Тым не менш місіс Дуглас прытварылася, нібы яна вельмі здзіўлена, і выказала Геку такія пахвалы і такую падзяку, што той бадай забыўся на сваё цёмнае становішча і на новае адзенне, якое перашкаджала яму.