Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

метраў дваццаць ад занятога сваёй справай настаўніка… ніжэй… яшчэ ніжэй… міг — і яна ў роспачы ўчапілася за парык і разам са сваім трафеем умомант узляцела ўгару на вачах здзіўленай публікі. І вакол лысага чэрапа м-ра Добінса раптам разлілася ззянне, бо сын маляра пазалаціў яму лысіну!..

Пасля гэтага сход разышоўся. Хлопчыкі адпомсцілі. Надышлі канікулы. Бэкі Тэчэр паехала на лета з бацькамі ў другі горад, і з яе ад’ездам змеркла ўся радасць жыцця Тома.

Раздзел ХХІІ

Нарэшце сонная атмасфера ў гарадку ўскалыхнулася — і вельмі дужа. Прызначаны быў дзень суда над забойцам доктара. У гарадку толькі аб гэтымі гаварылі, няма куды было дзецца ад гутарак. Пры кожным слове пра забойства ў Тома кроў хала-