Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Адчапіся! Кажу табе, лепш абыйдзі!

— Але-ж ты выхваляўся, што паб’еш мяне! Чаго-ж не б’еш?

— І паб’ю. Думаеш, не паб’ю? За два цэнты паб’ю.

Чужы хлопчык вынуў з кішэні дзве медных манеты і з насмешкай працягнуў іх Тому.

Том выбіў іх з рук ворага на зямлю.

Праз міг абодва хлопчыкі качаліся ў гразі, скруціўшыся ў клубок, як дзве кошкі. Некаторы час яны тузалі адзін аднаго за валасы, за вушы, за насы і люта рвалі адзін аднаму адзенне, пакрываючы сябе пылам і славай. Нарэшце праз дым бойкі вызначылася фігура Тома, які сядзеў вярхом на сваім ворагу і садзіў кулакамі ў спіну, прыгаварваючы:

— Вось табе, хвастун! Што? Будзе годзе?

Хлопчык дарэмна стараўся вызваліцца і гучна роў, галоўным чынам ад бяссілай злосці.

— Што? Атрымаў? Вось табе! вось табе— казаў Том, працуючы кулакамі. — Прасі ласкі, нягоднік.

Нарэшце ў чужога хлопчыка вырвалася прыдушанае «пусці!», і Том выпусціў яго, кажучы:

— Гэта табе навука. У другі раз не лезь да незнаёмых!

Чужы хлопчык пайшоў сваёй дарогай, атрасаючы пыл з адзення, усхліпваючы, сапучы носам; часам ён абарочваўся і пагражаў жорстка пабіць Тома, «хай толькі ён трапіцца яму яшчэ раз». Том адказваў яму насмешкамі і пайшоў дадому з вялікім гонарам. Але не паспеў ён завярнуцца, як чужы хлопчык запусціў у яго камень і трапіў акурат між лапатак, а сам кінуўся бегчы, як антылопа.

Том гнаўся за здраднікам аж да самага яго дома і такім чынам даведаўся, дзе ён жыве. Некаторы час ён пільнаваў ля форткі, выклікаючы ворага на адкрыты бой; але вораг толькі дражніўся ў акне, а выйсці не захацеў. Нарэшце з’явілася матка ворага, абазвала Тома брыдкім, папсаваным вулічным хлапчуком і загадала яму ісці прэч. Ён пайшоў,