Старонка:Taraskievic.Vybranaje.pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

славай у горадзе мне і надзеяй вялікаю Троі,
ўсіх — і траян і траянак, якія цябе, так, як бога,
435. ўсе сустрачалі, бо ты пакрываў іх вялізнаю славай,
будучы жыў, a цяпер са смяротнаю доляй сустрэўся».
Так галасіла, a жонка яшчэ аб няшчасці не чула,
верны вястун бо яшчэ не прыбыў расказаці ёй праўду,
што за варотамі муж яе ў полі забіты застаўся.
440. Хустку у цераме самым далёкім тады яна ткала:
хустка двайная чырвоная, ўся у пярэстыя кветкі.
Йшчэ загадала прыгожавалосым прыслужкам у доме,
каб пад трыножнік вялізны агонь падлажылі б, каб Гектар
ванну гарачую меў бы, вярнуўшыся з бою-змагання.
445. Бедная, так і не ведала, як жа далёка ад ванны
мужа змагла сінявока Афіна рукамі Ахіла.
Але пачула во крык, галашэнне і лямант на вежы.
Аж здрыганулася ўся, і чаўнок на зямлю пакаціўся.
Ўскочыла й кажа адразу да служак прыгожавалосых:
450. «Зараз абедзве за мною! Пабачым, там сталася нешта.
Крык паважанай свякрові чуваць, a ў грудзях маіх сэрца
б’ецца, казаў бы, што вырвецца вон; пада мною каленкі
як бы падбітыя. Блізкае гора ад дому Прыяма!
Каб мае вушы не чулі лепш гэтакай весткі! Баюся,
455. страшна, каб боскі Ахіл ды бясстрашнага Гектара-воя
ад гарадскіх не адрэзаў муроў, аднаго не пагнаў бы
ў поле і не загубіў бы ягонай няўстрымнай адвагі.
Гектар ніколі бо не застаецца ў натоўпе ваякаў,
першы наперад ідзе і ў геройстве не ўступіць нікому».
460. Кажучы так, як шалёная, з біўшымся сэрцам з трывогі
скочыла з цераму; разам за ёй жа ляцелі і служкі.
A як на вежу ўзышла й праляцела праз гушчу народа,
стала, кругом па мурох азірнулася й мужа пазнала,
як валаклі яго быстрыя коні бязлітасна ў полі
465. проч ад траянскіх муроў да глыбокіх, да лайбаў ахейскіх.
Ўгледзела — й цёмнаю ночкай закрыліся ясныя вочы,
ўпала яна дагары і адразу самлела.
Пала далёка з яе галавы і бліскучая повязь,
паў і вянок, і харошая сетка, сплятаныя стужкі,
470. й хутка цудоўная, дар залатой Афрадыты-багіні,
дар дараваны ў той дзень, калі браў яе Гектар-ваяка
з дому Гетыона, даўшы за жонку нязлічаны выкуп.
Каля яе, абступіўшы, стаялі залвіцы й нявесткі
і між сабою трымалі прыбітую жудасным горам.
475. A як прышла да сябе, й скалыхнуліся грудзі дыханнем,
так галасіла і плакала паміж траян Андрамаха: