Старонка:Taraskievic.Vybranaje.pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пойдзем да лайбаў глыбокіх, яго ж за сабою пацягнем.
Славу вялізную маем мы, боскага Гектара ўбіўшы,
воя, каторым траянцы хваліліся, проста як богам».
395. Кажучы гэтак, на Гектара выдумаў справу благую:
жылы узяў пракалоў на абедзвюх нагах яго стылу
з пят аж да костачкі, і рамяні пранізаўшы бычыны,
цела к вазу прывязаў, галаву ж валачыся пакінуў.
На калясніцу ўскочыў і, слаўную зброю падняўшы,
400. коней бічом сцебануў, a яны паляцелі ахвотна.
Хмараю пыл падымаўся над цягнутым целам.
І галава, так прыгожая перш, цяпер білася ў пыле,
чорнымі кудрамі след замятаючы, бацька Зявес бо
ворагам выдаў яе на наругу у роднай зямельцы.
405. Так галава зневажалася ў пыле. Пабачыла маці,
дай сабе рваць валасы і, багатую кінуўшы хустку
проч ад сябе, галасіла і плакала страшна па сыне.
Загаласіў мілы бацька Прыям, галасіла й дружына,
плакалі і галасілі у горадзе ўсе грамадзяне.
410. І выдавалася, быццам ахоплены ўсенькі пажарам
быў Іліён і агонь зністажаў весь узгорысты горад.
Сілай трымаць прыхадзілася з гора шалеўшага бацьку:
так вырываўся ён з гораду выйсці ў дарданскую браму.
Ў пыле б’ючыся, стары упрашаў злітавацца
415. й гэтак казаў, называючы іменем кожнага мужа:
«Хоць і шкадуеце, другі, мяне, ды ўсё ж роўна пусціце
з горада выйсці, пайсці аднаму да ахейскіх, да лайбаў.
Гэнага жорсткага волата буду прасіць-умаляці:
можа, гады ён мае ушануе і жаль яму будзе
420. бацькі старога; бо то ж і яго чалавек спарадзіўшы,
бацька Пелей, што яго ўзгадаваў на пагібель для Троі
ўсёй,— але мне прычыніў Ахілес найвялікшае гора:
столькі цвітучых сыноў бо маіх ён забіў, абязвечыў.
A не грызуся я столькі за ўсіх, што за гэтага сына
425. за аднаго: перажыць не змагу я так горкага гора,
гора па Гектары. Хоць на маіх ён руках паміраў бы!
Мы хоць паплакалі б, пагаласілі б над сынам:
маці бяздольна радзіўшая й сам я таксама няшчасны».
Гэтак гаворачы, плакаў, за ім жа усе грамадзяне.
430. A між траянак мацней за усіх галасіла Гекуба:
«Мілы сыночку! На што ж мне і жыці на горкае гора
после цябе! Усе дні і ўсе ночы ты быў пастаянна