Старонка:Symon muzyka 1925.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

'СЫМОН МУЗЫКА

ЧАСЬЦЬ ПЕРШАЯ

I

На галіне
Пры даліне
Ліст на дрэве марна гіне:
Ліст зялёны, ды ўмірае.
Ліпа, матухна старая,
Ой, сыночка свайго скіне.
Ён пахілы,
Ён нямілы,
У сям'і ня мае сілы:
Тым нялюбы, што адметны,
І браты з ім няпрыветны -
Мусіць лёс такі пастылы.
Пад каронай -
Парасонам
Ліпы пышнай і зялёнай
Адзінокі колас жыта
Рос замкнёна і забыта,
Адарваны ад загона.
Мілы браце!
Ў чужой хаце