Старонка:Svejk.6.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Балелі.

— А цяпер таксама баліць? Усё яшчэ сьвярбіць?

Усе страшэнна весяліліся, а Аўгіньня Васільлеўна, закончваючы агляд і перайходзячы да наступнага, гульліва гаварыла:

— Нічога, браце, неўзабаве вайна скончыцца, і ты паедзеш дадому. Жонцы яшчэ даволі застанецца… Ну, добра, ідзі… А што ў цябе? Раскажы, як была справа. Дзе пачало перш за ўсё сьвярбець?

Пачынаючы у соценны раз спачатку гэтую валаводзіну, яна матывавала сваю шчырасьць гэтак:

— Здароўе — самае добрае з усяго, што ёсьць на сьвеце. Трэба заўсёды пра яго клапаціцца. Калі, напрыклад, чалавеку адарве руку або нагу знарадам, дык ён вернецца дадому з крыжам, або з мэдалем, і жонка будзе ганарыцца гэтакім героем. А калі чалавек вернецца дадому з прычыны хваробы, дык з яго пачнуць сьмяяцца ўсе, а жонка яго кіне.

У адказ ёй грануў агульны рогат. Яна таксама засьмяялася, а пасьля гаварыла далей:

— Каб зьменшыць ваенныя бядоты, кожны павінен рабіць усё, на што мае сілы. Калі мужчыны ваююць, дык жанчыны павінны быць, прынамсі, солідарныя паміж сабою… Ну, далей. Раскажы, як была справа, галубок?

У яе спосабах аглядаць хворых і ўстанаўляць падрабязнасьці кожнага выпадку было гэтулькі навіны, што ніхто ня мог стрымацца. Людзі, у якіх каросты яшчэ ня было, прыходзілі да яе і скардзіліся, што ў іх таксама сьвярбяць ляжкі. Аўгіньня Васільлеўна дзівілася:

— Бачыш, якая гэта дзіўная хвароба. Пухіроў няма, скура не разьедзена, а ўсё-такі сьвярбіць. Ну, а як у цябе тут? Нічога? Усё ў парадку? Ну, ідзі.

Гэтыя агляды былі для ваеннапалонных гэткаю добраю разрыўкаю, што некаторыя з іх не задавальняліся адным разам, а заварочваліся ля дзьвярэй назад і спускалі нагавіцы, каб яшчэ раз даць аглядзець. Але тут Аўгіньня Васільлеўна выяўляла дзіўную памяць. Ня ўзьнімаючы вачэй, і ня гледзячы палоннаму