Старонка:Svejk.5.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але ён узяў толькі адзін кавалак, а потым дастаў са свайго мяшка і паклаў на старое месца дзьве булкі хлеба і дзьве кілбасы, мармычучы сабе пад нос:

— Трэба-ж ім што-небудзь зьесьці, як яны вярнуцца.

Ён прашыўся назад праз дзірку ў пуню, перацягнуў туды сваю здабычу і стаў замазваць дзірку глінай і затоптваць яе.

Скончыўшы гэту работу, ён адрэзаў сабе вялікі кавалак хлеба, намазаў яго маслам і ўзяўся за яду, успамінаючы словы са зборніку «Народная мудрасьць» Яблонскага, што смачней ўсяго тое зерне, якое ачысьціў сам.

Раніцой, пакуль таварышы яшчэ спалі, ён пакроіў хлеб, кілбасу і сала на кавалкі, захінуў іх у разутыя з ног анучкі і паклаў ўсё, апроч дзеннай порцыі, у ранец. Кавалак хлеба з маслам ён паклаў у хлебную торбачку.

І толькі ўзыўшло сонца, палонных пагналі далей, абяцаючы ім полудзень на наступным этапным пункце, куды яны павінны былі прыйсьці пад вечар. Голад ня меншаў, а наадварот, як людзі былі ўжо воддаль ад фронту і выкліканы боямі прыгнечаны стан духу мінуў, рабіўся ўсё вастрэйшы і вастрэйшы. Усе глядзелі адзін на аднаго, як зьверы.

Удзень зрабілі прыпынак на лузе і вольнапісаны разявіў рот ад зьдзіўленьня, калі Швэйк разьвязаў торбу, дастаў адтуль кавалак хлеба з маслам, паклаў яго сабе на калені, пакроіў больш дробна і, прыкусваючы сала, лёгка ўздыхнуўшы, сказаў:

— На хлебе з салам трымаецца ўсё чалавецкае грамадзтва; ён ёсьць аснова ўсёй чалавецкай культуры і дабрабыту.

У волыьнапісанага сьлёзы набеглі на вочы, а настаўнік пачаў гучна смэркацца. Тады ў Швэйка загаварыла яго добрае сэрца: ён даў кожнаму па кавалку і зазначыў:

— Вось бачыце, на ліха вам уся ваша адукаванасьць, калі вы баіцеся ўкрасьці і стаць такім чынам незаконны і цярністы шлях грэху! Так, так, дык калі-б быў адукаваны, яшчэ з мяне ня гэта-б выйшла!

На этапны пункт яны прыйшлі позна ўвечары, і абед прышлося адкласьці да заўтрага. Швэйк і яго спадарожнікі апынуліся адны ў напоўразбуранай пуні. Раніцой Швэйк прачнуўся першым і схапіўся за торбу, якая ўсю ноч пралежыла ў яго на жываце.