Старонка:Svejk.4.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пануе пайсьці на нараду. Пасьля нарады прыгавар можа быць зараз-жа абвешчаны і выкананы.

Аднак маёр настойваў устанавіць асобу падсуднага, бо ўся гэтая справа на яго думку мае вялізарнае політычнае значэньне. Калі яны ўстановяць, што гэта за асоба, тады няцяжка будзе вылавіць і ўсіх, хто дапамагаў гэтаму нягодніку.

Маёр, відаць, быў вялікі рамантык, што любіў лятуцець. Ён казаў яшчэ пра тое, што менавіта трэба шукаць нейкія ніці і што мала адаслаць на той сьвет аднаго толькі чалавека, бо кара сьмерцю зьяўляецца толькі вынікам папярэдняга следзтва, якое нізаводня дасьць поўны малюнак, які… і ніці, якія…

Ён так і ня мог вылезьці з гэтых «ніцяй», але ўсе яго зразумелі і на знак згоды заківалі галовамі і нават сам генэрал, каму маёравы «ніці» асабліва падабаліся, як ён уявіў сабе, колькі на іх канцох завісьне новых вайскова-палявых судоў. Таму ён больш не пярэчыў і загадаў, каб пазванілі ў брыгаду, ці сапраўды ў складзе 91-га пяхотнага палка лічыцца ордынарац Язэп Швэйк і калі і ў якіх абставінах ён перайшоў на бок расейцаў.

На працягу ўсіх гэтых перагавораў, Швэйка вартавалі ў калідоры два штыхі; пасьля яго ізноў паклікалі і яшчэ раз спыталіся, якога ён палка. Нарэшце яго адвялі ў гарнізонную турму.


Як генэрал Фінк вярнуўся дадому пасьля гэтага паседжаньня палявога суду, што скончылася без усялякіх вынікаў, ён лёг на канапу і задумаўся, як-бы паскорыць справу.

Ён цьвёрда быў упэўнен, што адказ атрымае зараз-жа, але усё-ж ня так хутка, як гэта рабілася ў вайскова-палявых судох; акрамя таго, наперадзе была яшчэ процэдура духовае ўцехі прысуджанага, што дарма толькі адцягвала самую кару на цэлых дзьве гадзіны.

— Усёроўна, — разважаў генэрал Фінк, — мы можам зараз, каб не марнаваць часу, даць яму духоўную ўцеху і да таго, як будзе вынесен прыгавор. Як-бы там ні было, а ён будзе вісець.