Гэта старонка не была вычытаная
І тады салдат выцягнуўся, як струна, усадзіў свой зірк у вочы палкоўніка, які адразу зразумеў, што перад ім — прадстаўнік варожае дзяржавы, і адказаў голасам, які разьлёгся па стэпах Украіны і па ўсёй «матушцы-Расіі», за Урал да Сібіру і да Каўказу і Чорнага мора:
— Я — Язэп Швэйк з Прагі, вуліца «На Боішці», Чэхія.