Перайсці да зместу

Старонка:Svejk.4.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тайнае поліцыі і нават не пастараўся прыдумаць што-небудзь хітрае, каб спровокаваць Швэйка, а проста сказаў:

— У добрую гісторыю я трапіў толькі таму, што быў неасьцярожны! Я служыў у 28-ым палку, а ў рускіх адразу пачаў працаваць і от як падурному цяпер папаўся. Там, у расейцаў, я згадзіўся ісьці на разьведку. Я служыў у іх у 6-ай дывізіі ў Кіеве. А ты ў якім раайскім палку служыў, таварыш? Здаецца, мы ўжо з табою недзе ў Расіі бачыліся. У мяне ў Кіеве было шмат знаёмых чэхаў, што паехалі разам са мною на фронт, калі я перайшоў на бок расейцаў, але толькі я не магу прыпомніць іх прозьвішчаў і адкуль яны былі родам! Ці ня помніш ты каго-небудзь з іх? З кім ты там больш за ўсё спатыкаўся? Я вельмі хацеў-бы ведаць, хто там яшчэ з нашага 28-га палка.

Замест адказу Швэйк заплапочана прылажыў руку да яго ілба і памацаў у яго пульс. Нарэшце падвёў яго да вакенца і запрапанаваў паказаць язык. Гэты паганец не супярэчыў супроць гэтае процэдуры, бо, магчыма, думаў, што ён зьяўляецца ўмоўным знакам між змоўшчыкамі. Пасьля Швэйк пачаў барабаніць у дзьверы, і калі зьявіўся вартаўнік ды спытаўся, чаму так шумна, ён загадаў па-чэску і па-нямецку, каб зараз-жа прыслалі доктара, бо чалавек, што да яго пасадзілі, звар’яцеў.

Але і гэта не дапамагло і гэтага чалавека не адразу вывелі. Ён застаўся спакойна сядзець і далей вярзці нейкія дурніцы пра Кіеў, нібы-та ён на свае вочы бачыў там Швэйка, як той ішоў з расійскімі салдатамі.

— Паслухайце, — сказаў яму на гэта Швэйк, — вы, напэўна, абпіліся балотнае вады, як у нас зрабіў гэта няшчасны Тынецкі, што быў зусім нормальным чалавекам, пакуль аднаго разу ня выбраўся ў падарожжа ды ня трапіў у Італію. Дык от той таксама ні пра што іншае не гаварыў, як пра гэту Італію, і што там наогул адна балотная вада і няма нічога годнага на ўвагу. І што ад гэтае балотнае вады яго схапіла трасца. Яна трэсла яго чатыры разы на год: на ўсе сьвятыя, на сьвятога Язэпа, на Пятра і Паўла і на пакровы. І от, як схопіць яна, бывала, яго, дык ён усіх людзей, зусім чужых і незнаёмых,