Перайсці да зместу

Старонка:Svejk.4.pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыўшы Швэйкаў неспакой і ягоныя ласыя погляды на печ, ён прамармытаў:

— Не разумею, што табе за прыемнасьць! Няўжо дома ты ня бачыў баб? Кладзіся лепш спаць і без таго ад гэтае сьвініны ў нас будзе неспакойны сон.

— Так ты маеш рацыю, — згаздіўся Швэйк і лёг поруч з ім. — А ведаеш, гэта-ж я толькі так, знарок. Бо ні адна баба не пакрыўдзіцца, калі ты ёй дасі зразумець, што яна табе падабаецца. Ну, але гэта першы раз начуем пад страхою з таго часу, як мы згубіліся. Што-ж, тут яшчэ някепска; у кожным разе лепш, як у лесе, калі ішоў такі дождж. Я тады яшчэ расказваў панам афіцэрам каля агню, як адзін каменацёс уздумаў падараваць сваёй жонцы на імяніны ангорскую казу, а пан паручык Лукаш мне не паверыў і на другі дзень сказаў, што такія рэчы людзі на імяніны ня дораць. А тымчасам людзі па злосьці дораць на імяніны яшчэ больш няпрыемныя рэчы, як ангарская каза, што ўсё-ж такі дае хоць карысьць. От мне давялося раз купіць ў нейкага пана Краўса, бухгальтара ў Радліцкім коопэратыве, сэнбэрнара, якога яму падаравала ягоная нявестка на імяніны ў дзень сьвятога Яна. Гэта быў цудоўны сэнбэрнар; ростам з бычка пярэзімка, а ён прадаў мне яго за пяцёрку, абы збыць. Бо, паводле ягоных слоў, ён ня мог без сардэчнага болю зірнуць на гэтага сабаку. І ён расказаў мне пра ўсё сваё гора, што выцерпеў праз гэтага сабаку. Ён, разумееш падараваў сваёй каханцы на імяніны залаты гадзіньнічак на бранзалеце і заручыўся з ёю, але жаніцца ён не сьпяшаўся. І на ягоныя імяніны яна з свайго боку падаравала яму гэтага самага сабаку. Ён нават плакаў, як мне пра гэта расказваў, да душы! Кватэрная гаспадыня, у якое ён пражыў шэсьць год, адразу, як толькі ён вярнуўся на Яна з фэерварка, і прывёў на вяровачцы свайго сэнбэрнара, не захацела з ім нават размаўляць, а раніцою адмовіла яму жыць у пакоі, бо сабака цалюткую ноч выў, і іншыя кватэранты скардзіліся ёй. Ён упрасіў, каб яна яго на кватэры пакінула, што ён будзе плаціць ёй на месяц пяць крон болей, а сабаку возьме ў свой пакой, каб яму ня было страшна. Так і зрабіў: узяў сабаку ў свой пакой, а раніцою прышоў дворнік даведацца, чаму гэта ў кватарантаў унізу працякае столь, ці ня мыюць тут у пакоі бялізны і ці не праця-