Старонка:Svejk.4.pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яму растлумачыў і сказаў: «Ідзеце ўсё проста па рэйках». Ну, Галда і пайшоў сабе проста па рэйках; ішоў, ішоў, пакуль ня выбіўся з сілы і ня прысеў на хвілінку адпачыць. Раптам яго хтосьці будзіць і цягне за каршэль; ён расплюшчыў вочы і бачыць перад сабою чыгуначнага вартаўніка, што крычыць яму: «Сыходзь адгэтуль! Ці, можа, хочаш пад цягнік трапіць?» І толькі тут Галда заўважыў, што заблудзіўся; была ўжо раніца, а ён сядзеў на чыгуначнай насыпе за станцыяй Вінаграды і твар у яго падрапаны, нібыта ён заявіўся пад адхон… Але, ведаеш, мне здаецца, што ніхто ня ідзе ні перад намі, ні за намі.

Гэта была праўда: кадэт Біглер паводле карты павярнуў па сьцежцы ўправа, а батальён, як мы ведаем, таксама зьмяніў свой ранейшы кірунак. У швэйкавага падарожніка сэрца ўвайшло ў пяты.

— От бачыш, боўдзіла! Ты тут байкі баеш, а мы тымчасам заблудзілі. Давай вернемся да артылерыстаў на прагалінку. Цяпер напэўна абедзеная гадзіна і яны нас чым-небудзь накормяць.

— Зразумела, мы адны ня можам ваяваць, а павінны з кім-небудзь злучыцца, — згадзіўся Швэйк, і яны павярнулі назад.

Командзірам паўбатарэі быў маладзенькі паручык, на шчасьце чэх. Як Швэйк адрапартаваў яму, што яны трымалі сувязь 6-га батальёну 91-га пяхотнага палка, але згубілі свой авангард і нават батальён, ён весела засьмяяўся:

— Пачакай, хлопцы, гэта вам дарма ня пройдзе, — сказаў ён. — Дзе-ж вы прападалі, абібокі, га? Ня ведаю, ці праходзіў тут ваш батальён; мы тут ад самае раніцы, а за гэты час тут прайшло хто іх ведае колькі вайсковых часьцей. Езус-Марыя! Ну і малайцы хлопцы! Пайшлі трымаць сувязь пры наступе на ворага, а самі ўзялі і зблудзілі! Вас-жа за гэта расстраляюць!

— Ды дазвольце сказаць, пане паручык, — узяў слова Швэйк, — што мы цалкам усьведамляем сур’ёзнасьць становішча. Бо салдату гэта ня жарты, калі ён адаб’ецца ў паходзе ад свае часьці. Салдат павінен заўжды думаць, як больш за ўсё зрабіць карысьці свайму палку і ўкрыць новаю славаю ягоны сьцяг. Калі я служыў яшчэ перад вайною, пане паручык, быў