Старонка:Sud u lese.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вёска сцішылася нема,
Ні гу-гу!
І наводзяць глуш і дрэма
Сум, тугу.

Пабялела неба світка
Ў вышыні,
Не засне-ж ніяк Мікітка
А ні-ні.

Думкі, вобразы, малюнкі
Гоняць сон.
Эх, благія падарункі
Чорных дзён!

Толькі-ж вочы ён прыплюшчыць -
У вачах
Немец вынікне лютушчы,
Проста жах!

І за што забіў матулю
Немец-кат!
Будзь-жа проклят ён з той куляй,
Супастат!

- Мама, мама! - стогне хлопец.
А сястра!
У крывавым згінь патопе,
Немчура!

Ці-ж ён немцу падаруе
Здзек і глум?
Помста мозг яму свідруе
Джалам дум.