Старонка:Spadchyna.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 56 —

Праўда, поўны сумаў весьці
Буйны вецер нам прыносіць,
Што як з гора, як з балесьці
Каля нашых хат галосіць—

І галосіць, і заводзе,
Плача, як па дзетках маці,
Аж-бы крыкнуў: годзе, годзе!
Годзе сэрца жалем рваці!

Але ўсё-ж, хай не здаецца,
Што бяда ўжо і зацісьне,—
Наша ліха ператрэцца,
І маланкай доля блісьне.

1906 г.

|}


* * *

Сумна, сумна жыць на сьвеце,
Жыць ня меўшы долі;
Ой, сумней-жа долю меці,
А ня меці волі!

Дык завабма ў нашы сеці
Ясназорку волю,
Што людзям, як сонца сьвеціць
Ў радасным прывольлю.

Аб нядолі тады пеці
Ўжо ня будзем болей,
І так шчасьце будзем меці:
Воля будзе доляй!

1907 г.


* * *

Можам часта мы плакаць
У вялікай бядзе,
Можам часта мы плакаць
У вялікай нудзе.