Старонка:Spadchyna.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 48 —

Плача з голаду,
Стыне з холаду.

Там над працаю
Бескарыснаю
Сілы губяцца
Неакрэпшыя.

Там збыдлеўшыя
Брацьці родныя
Забіваюцца,
Рэчкай льецца кроў.

А там дзеванька,
Хлопцам зьменьнікам
Ашуканая,
Прэцца к поламцы.

Чутны воклікі
Ўсё хаўтурныя,
Совы толечы
Сьвішчуць радасна.

Эх, і як тут жыць
Сэрцу чуткаму,
Адчуранаму,
Адзінокаму!

1906 г.

|}


З ПЕСЕНЬ МУЖЫЧЫХ.

Гора нам бедным, гора загнаным,
Мучаць нас чорныя долі,
Стогнем пад царам, стогнем пад панам,
Стогнем мы дома і ў полі.

Вечна ня знаем суду і права,
Цёмны народ мы сярмяжны,
Б’емся, працуем сьлёзна, крывава,
Едзе па карку нам кажны.