Старонка:Spadchyna.pdf/209

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 207 —

Запаланелісь вочы:
Ні той ні сёй ня хоча
Ні адступаць,
Ні ўніз скакаць.
Абодва ў гвалт і крык,
Як боскі сьвет вялік,
Нават поўхі ў работу
Пусьціць маюць ахвоту.

Аж тут, ні стуль, ні сьсюль вазьміся
Ды Мураўёва цень зьявіся!
Хоць цень, а ўсё-ж крапяч ухваткай:
Чапні ды бухні ў рэчку кладку
І з ёю так—
Абодвух задзірак…


Чытач, ты толькі ня пужайся:
Ліцьвін і Лях жывым застаўся,
Яшчэ дазналісь, што ў нязгодзе
Вада халодная ня шкодзе.

7/V—09 г.

|}


ДЗЕ НЯ КІНЬ—ДЫК КЛІН!

Ну. а як табе па службе:
Ці работы многа?—
Так сусед пытаў, між іншым,
Янку Канцавога.

—Ах, ня дай Бог за чужою
Поўзаць гаспадаркай!
Дзень і ноч, як лунь таўкуся,
Як у пекле Марка!—

А сусед яму навучна
Ды пабожна клепе:
—Хоць тут трудна жыць—затое
Будзе ў небе лепей.