Старонка:Spadchyna.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 16 —

БУДЗЬ СЬМЕЛЫМ!..

Будзь сьмелым! Магутна ярмо друзгачы!
Ідзі сам наперад, другіх вядучы!

Будзь сьмелым!.. ня вер у людзкую брахню,
Вер толькі ў адвагу і сілу сваю!

Будзь сьмелым, хоць путалі-б злыдні ўвакруг—
Адважным ваякам ня страшны ланцуг!

Будзь сьмелым, як вецер, як воля сама!
Знай, сьмелых ня чэпе ні крыўда, ні цьма!

Будзь сьмелым, як бура, што крышыць дубы,
А будзе твой верх, тваё права ўсягды!

3/VII—13 г.


ГОДЗЕ…

Годзе брахні ўжо, падкупленых зводаў!
Годзе таптаньня праўд вечных, сьвятых!
Сьцежку свабоднаму духу народу,
Сьцежку да сонца і зор залатых!

З году у год мы жылі, як жывёла,
З году да году чакалі сьвятла…
Што-ж нажылі мы, як глянуць наўкола,
Што нам апека тут наша дала?

Тыя, ў дагонцы за блескам часовым,
Брацьцяў запрэглі ў нявольнічы плуг,
Тыя, таргуючы імем Хрыстовым,
Цемру і здраду спладзілі ўвакруг.

*

Годзе заходняй ці ўсходняй культуры!
Для беларуса цана ім адна,
Усе вы, панове, аднакай натуры:
З сэрца чужога кроў ссалі-б да дна