Старонка:Spadchyna.pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 100 —

Ці-то вецер толькі ў волі жыве—
Дзе захоча і ляціць і плыве?
Я-ж куды не пасуліўся,
Ўсюды ў путах толькі віўся…
Мусіць трэба было!

Ці зямелька не гадуе людзей,—
Ці ў іх сэрца ястраб выпіў з грудзей?
Бо дзе з сэрцам не зьвяртаўся—
Я на камень натыкаўся…
Мусіць трэба было!

Ці дзявочы ручкі зьвялі ў бядзе?
Ці-ж нікога не галубяць нідзе?—
Каб я лёг і ў дамавіне—
Воч ніхто мне не зачыне…
Мусіць трэба ўжо так!

|}


ДАЙЦЕ МНЕ…

Дайце мне волю, дайце арліную,
Вырвіце з путаў, аковаў!
Душу напасьціць перад сканчынаю
Дайце шчасьлівасьці новай!

Дайце мне долю, дайце багатую,
Вызвальце з горасьці чорнай;
Дайце пацесе ў хаце, за хатаю,
Быці ўва ўсім мне пакорнай!

Дайце мне сонца, сонца агнёвае,
Выведзьце з цёмнасьці ночнай:
К знаньню, к навуцы сьцежкі шчасьлівыя
Мне пакажыце нязбочна!

Дайце мне праўду дня ясьней яснага,
Дайце прасьветнасьці божай;
Выражце з сэрца, сэрца няшчаснага
Ўсё то, што мучыць, трывожа!

1907 г.