Старонка:Son na kurgane.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Раптам — відна... Я у дзьверы,
Ды ня ў дзьверы, а ў кут зьмерыў.

Сяк так выскачыў за хатку...
Бачу, косе ат пачатку

Агонь вёску, як памора;
Зноў я ў хатку... ах, ты, горэ!

Сам не знаеш, што ўхапіці;
Крычу жонцэ: бяры дзіце!

Сам хапаю сёе тое...
Чуць з душою, чуць з душою.

3-ці пагарэлец (з матком і шпулькамі).

Я так крэпка сплю на печы:
Ажно тут - штурхель у плечы!

Глядзь; аж нехта качаргою
Мяне цягне, як дугою.

Ўжо ўстаю, ужо буджуся,
Злазіць с печкі ўжо лаўчуся...

Бух аб землю, як сноп жыта,
Проста бокам аб карыта!...

Хтось крычыць: барджэй-жэ, тата!...
Ломюць цягнуць усё с хаты...

Я - хвацель маток і шпулькі...

(Глядзіць за пазуху).

Ну, а люлька... німа люлькі.